Бухгалтарка паўтары гады налічвала сабе грошы з рахунку прадпрыемства

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, жанчына "злоўжывала службовымі паўнамоцтвамі" з лістапада 2011 года да ліпеня 2013-га. З разліковага рахунку прадпрыемства галоўная бухгалтарка рабіла электронныя пераводы на ўласны рахунак. За гэты час яна паспела пералічыць больш за 55 мільёнаў рублёў (больш за 6 тысяч долараў).



Супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пачалі крымінальную  справу. 43-гадовай жанчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
 

Фота — minsknews.by