Бунт у Расіі. Жыхары Пугачова патрабуюць департаваць чачэнцаў (відэа)
Пратэстоўцы выйшлі на вуліцы горада Пугачоў у Саратаўскай вобласці і рыхтуюцца да штурму адміністрацыйных будынкаў.
Беспарадкі пачаліся пасля таго, як 6 ліпеня прадстаўнікі чачэнскай дыяспары забілі дэмабілізаванага дэсантніка — 20-гадовага Руслана Маржанава. Па версіі следства, дэсантніка каля бара "Залатая бочка" ударыў скальпелем 16-гадовы чачэнец. Ён затрыманы. Згодна з пастановай суда, ён будзе знаходзіцца пад вартай на працягу двух месяцаў, пакуль вядзецца расследаванне.
Пасля пахавання Маржанава жыхары Пугачова выйшлі на вуліцы з патрабаваннем дэпартаваць чачэнцаў.Адбыліся вулічныя бойкі з паліцыяй, але людзі адбілі ўсіх затрыманых.

8 ліпеня да пратэстоўцаў выйшаў кіраўнік адміністрацыі Пугачоўскага раёна Станіслаў Сідараў. Але людзі не далі яму скончыць прамову. Натоўп патрабуе выселіць з горада чачэнцаў.
Каля 200 чалавек, сярод якіх ёсць дэсантнікі, аддзяліліся ад асноўнай групы пратэстоўцаў і спрабуюць трапіць у будынак гарадской адміністрацыі. Ім супрацьстаіць ачапленне з 20 супрацоўнікаў паліцыі, паведамляе мясцовае выданне "Свободные новости".