Бурыя мядзведзі пачалі рассяляцца па ўсёй Віцебшчыне

У Віцебскай вобласці пашыраецца зона рассялення бурага мядзведзя. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Бярэзінскі біясферны запаведнік". Яшчэ некалькі гадоў таму ў Віцебскай вобласці, дзе ў Беларусі жыве асноўная колькасць гэтых жывёл, было 4 міні-папуляцыі — бярэзінская, бабіновіцкая, суражская і паўночная. Зараз бурыя мядзведзі ёсць ва ўсіх лясгасах вобласці. Паводле папярэдніх падлікаў, у Віцебскай вобласці жыве не меней за 150 асобінаў.

Па звестках навукоўцаў, вышыня самога вялікага мядзведзя, які жыве ў Віцебскай вобласці, не меней за 2 метры, калі ён стане на заднія лапы. Вага самых буйных асобінаў можа дасягаць 250 кг. У сярэднім дарослыя беларускія бурыя мядзведзі важаць 130-170 кг.

Пры гэтым у Беларусі ці наўрад дазволяць паляванне на гэтую жывёлу. Буры мядзведзь занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі.