Буш паабяцаў Мілінкевічу дамагацца вызвалення беларускіх палітвязняў
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж Буш учора сустрэўся ў Празе з Аляксандрам Мілінкевічам, лідэрам грамадскага руху «За Свабоду». Сустрэча мела нефармальны характар. Буш пацікавіўся ўнутрыпалітычнай
сітуацыяй і праблемамі парушэння правоў чалавека ў нашай краіне.
Прэзідэнт ЗША «цвёрда паабяцаў і ў далейшым падтрымліваць дэмакратычныя
працэсы ў Беларусі, абараняць правы чалавека і дамагацца вызвалення
палітвязняў».
Нагадаем, 5-6 чэрвеня Аляксандр Мілінкевіч прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Дэмакратыя і бяспека». Яна праводзіцца напярэдадні саміта краін «вялікай васьмёркі» і прысвечана дзейнасці ў падтрымку працэсаў дэмакратызацыі ў краінах з аўтарытарнымі і таталітарнымі рэжымамі.
Па яе выніках будзе прыняты адмысловы «Пражскі дакумент». Мілінкевіча ў Прагу запрасілі Вацлаў Гавел і Натан Шчаранскі.
БелаПАН