Буйны пажар адбыўся на Валожынскім ільнокамбінаце (фота, відэа)
Пажарныя і міліцыя падазраюць падпал.
На Валожынскім ільнокамбінаце адбыўся пажар, у выніку якога згарэла болей за 1000 тон ільнотрасты. Узгаранне здарылася раніцай 25 студзеня на адным са складоў прадпрыемства. На месца здарэння выехалі пажарныя і праваахоўнікі.
Паводле версіі следства, ўзгаранне адбылося ў выніку падпалу. Падазраванага ў здзяйсненні злачынства затрымалі — гэта мясцовы жыхар 1995 году нараджэння.
Паводле папярэдняй ацэнкі, прадпрыемству нанесеная шкода ў болей як 3 мільярды рублёў, перадае БелаПАН.


Фота: sk.gov.by