Буйны пажар на складзе макулатуры пад Мінскам (фота)
Здарэнне адбылося ў вёсцы Калядзічы каля 13-й гадзіны ў нядзелю, 30 сакавіка.
Як паведамляе прэс-служба МНС, на тэрыторыі мясцовага прадпрыемства на плошчы 200 квадратных метраў гарэла макулатура. У тушэнні пажару ўдзельнічалі 8 адзінак спецтэхнікі. У выніку, агонь пашкодзіў макулатуру, станкі, канвеерныя стужкі і іншую тэхніку. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.



Фота — mchs.gov.by