Буйны пажар на Тушынскім машынабудаўнічым заводзе ў Маскве
Увечары 10 снежня на Тушынскім машынабудаўнічым заводзе ў Маскве пачаўся буйны пажар. Яго плошча склала 15 тысяч квадратных метраў. На тушэнне пажару (а ён атрымаў чацвёртую катэгорыю складанасці па 5-бальнай шкале) спатрэбілася каля 5 гадзінаў.
Як інфармуе РІА "Новости", на складзе, дзе, як мяркуецца, адбылося ўзгаранне, захоўваліся бочкі з дызельным палівам. У выніку будынак цалкам згарэў, часткова абрынуліся дах і сцены. Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых сярод людзей няма.
Сярод прычын пажару разглядаюцца некалькі версій, у тым ліку і падпал.
Фота: ria.ru і з сацсетак.