Бялькевіч падаў дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства

Былы паўабаронца кіеўскага "Дынама" і нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Валянцін Бялькевіч падаў дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт ФК "Дынама" (Кіеў) Ігар Суркіс 17 снежня ў інтэрв'ю газеце "24" (Кіеў). Суркіс таксама адзначыў, што прапанаваў беларускаму футбалісту закончыць школу трэнераў, пасля чаго гатовы ўзяць яго ў трэнерскі склад кіеўскага Дынама.

Тым часам, на ўкраінскіх футбольных сайтах з'явілася інфармацыя, што Валянцін Бялькевіч можа працягнуць кар'еру ў кіеўскім "Арсенале", але яна пакуль не атрымала афіцыйнага пацвярджэння.