Бяляцкі і Шушкевіч прайгралі былому амерыканскаму віцэ-прэзідэнту Гору
Нобелеўская прэмія міру прысуджаная Альберту Гору і Міжурадавай групе экспертаў па змене клімату за ўнёсак у барацьбу з кліматычнымі зменамі. Былы віцэ-прэзідэнт ЗША прыняў удзел у стварэнні дакументальнага фільма "Нязручная праўда", які атрымаў прэмію амерыканскай кінаакадэміі "Оскар".
У Міжурадавую групу уваходзяць спецыялісты, якія займаюцца кансультацыямі і падрыхтоўкай дакладаў па кліматычных зменах для ААН. Групу ўзначальвае навуковец з Індыі Раджэндра Пашауры.
“Інтэрфакс”
У Міжурадавую групу уваходзяць спецыялісты, якія займаюцца кансультацыямі і падрыхтоўкай дакладаў па кліматычных зменах для ААН. Групу ўзначальвае навуковец з Індыі Раджэндра Пашауры.
“Інтэрфакс”