Былая жонка хоча забараніць Джэку Уайту бачыцца з дзецьмі

Джэк Уайт апынуўся ў цэнтры буйнога сямейнага скандалу і разбіральніцтва. Былая жонка музыкі вакалістка і фотамадэль Карэн Элтан нават дамаглася судовай забароны набліжацца да яе. Элтан сцвярджае, што экс-муж схільны да гвалту, і што іх сумеснае жыццё было падобнае да фільма жахаў.


Увогуле, сутнасць канфлікту заключаецца ў тым, што пара не можа дамовіцца наконт апекі над сваімі дваімі дзецьмі. Элтан у скарзе ў суд на экс-мужа напісала, што яна “баіцца за сваё жыццё і за жыццё сваіх дзяцей”.


Лідар The White Stripes у сваю чаргу падаў сустрэчны іск на былую жонку, у якім абвінавачвае яе ў паклёпе. Музыка ўпэўнены, што такім чынам Элтан спрабуе ачарніць яго ў вачах публікі і схіліць на свой бок суддзю. Цікава, праўда, што яшчэ некалькі месяцаў таму Карэн пісала Уайту лісты, у якіх хваліла бацькоўскія якасці музыкі, і нават пакінула яму дзяцей, падчас сваёй вандроўкі ў н’ю-ёркскі суд.
 

Паводле www.zvuki.ru

Фота: www.uncut.co.uk