Былая жонка Уга Чавеса змагаецца за пасаду мэра і дачку
Былая жонка венесуэльскага прэзідэнта Уга Чавеса, Марысабэль Радрыгес, балатуецца на пасаду кіраўніцы свайго роднага горада Баркісімэта. Як паведамляе Associated Press, яна змагаецца за пасаду мэра пры падтрымцы апазіцыі. У гэтым няма нічога дзіўнага, калі ўлічыць, што пасля разводу з мужам у 2004 г. яна стала выступала як непрымірымая праціўніца палітыкі мужа. У інтэрв'ю журналістам М.Радрыгес заявіла, што дэмакратыя ў Венесуэле была замененая прынцыпамі кумаўства, неэфектыўнасці і нетрываласці. Супраць гэтага яна збіраецца змагацца. Варта адзначыць, што адносіны паміж былымі сужэнцамі застаюцца напружанымі. У траўні сёлета Уга Чавес аспрабаваў судзіцца з М.Радрыгес аб правах на выхаванне 10-гадовай дачкі. Аднак спн. Радрыгес публічна адпрэчыла яго намаганні, і Чавес адклікаў пазоў.
Associated Press
Associated Press