Былога кандыдата абавязалі вярнуць дзяржаве грошы, патрачаныя на агітацыю
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля абавязаў былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Канстанціна Жукоўскага вярнуць дзяржаве 1 мільён 750 тысяч рублёў, якія былі выдзелены яму на перадвыбарную агітацыю.
Жукоўскі балатаваўся па Буда-Кашалёўскай акрузе і зняў сваю кандыдатуру за тры дні да выбараў. Суд планаваўся на 17 лістапада, аднак быў перанесены ў сувязі з тым, што Жукоўскі адмовіўся адказваць на пытанні, якія задаваліся на рускай мове.
У пасяджэнні суда 20 лістапада браў удзел перакладчык. Былы кандыдат не прызнаў патрабаванні істца. Жукоўскі ўпэўнены, што прычына яго зняцця з выбараў паважлівая.
Паводле слоў экс-кандыдата, членаў ініцыятыўнай групы і яго самога пераследавалі, звальнялі з працы. Зразумеўшы, што сапраўдных выбараў не будзе, ён зняў сваю кандыдатуру, але грошы, выдзеленыя дзяржавай на агітацыю, ўжо былі выкарыстаныя.
БелаПАН