Былую каханку лідара КНДР расстралялі за здымкі ў порнафільме
Паўночнакарэйскія ўлады правялі публічны расстрэл 10 чалавек. Іх прызналі вінаватымі ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфіі.
Сярод гэтых людзей аказалася і Хён Сон Воль, салістка папулярнага ў КНДР аркестра электрамузычных інструментаў. Яе арыштавалі 17 жніўня з групай іншых музыкаў і артыстаў.
Паводле звестак паўднёвакарэйскіх выданняў, арыштаваныя абвінавачваліся ў тым, што здымаліся ў порнафільмах і распаўсюджвалі іх. Гэтыя відэаматэрыялы маглі патрапіць на рынак Кітая. Таксама ў некаторых артыстаў знайшлі копіі Бібліі, якая знаходзіцца пад забаронай у Паўночнай Карэі.
На расстрэле прысутнічалі іншыя артысты і музыкі. Сем'і пакараных смерцю адправілі ў турмы і канцлагеры.
Як інфармуе РІА "Новости", чуткі пра блізкія адносіны лідара КНДР Кім Чэн Ына (на здымку) і Хён Сон Воль існуюць ад пачатку 2000-х гадоў. Аднак супраць гэтага захаплення свайго сына ў свой час выступіў тагачасны лідар краіны Кім Чэн Ір. У выніку салістка ансамбля ўзяла шлюб з афіцэрам асабістай аховы кіраўніка КНДР. Аднак, гэта, нібыта, не перарвала адносіны Кім Чэн Ына і Хён Сон Воль.
Фота — AFP