Былы будынак Віцебскай абласной дзіцячай бібліятэкі пайшоў з малатка
У Віцебску за 700 мільёнаў рублёў з аўкцыёну прадалі былы будынак абласной дзіцячай бібліятэкі імя Н.К.Крупскай, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Двухпавярховы цагляны будынак па вуліцы Леніна плошчай 484 квадратных метра выставілі на таргі. Пачатковы кошт быў амаль 216 мільёнаў рублёў. У выніку цана ўзнялася ў тры з паловай разы. Новы ўласнік атрымаў будынак разам правам арэнды ўчастка на 50 год. Ніякіх умоваў продажу не было, то бок, ён можа распараджацца будынкам як захоча.