Былы галоўны памежнік Беларусі прызначаны амбасадарам у Францыі

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Паўлоўскага амбасадарам Беларусі ў Франыі і пастаянным прадстаўніком пры ЮНЭСКА.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Паўлоўскі да 10 красавіка 2007 года займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў.

Як адзначыў Паўлоўскі ў гутарцы з журналістамі, на новай пасадзе ён плануе актыўней развіваць культурнае супрацоўніцтва па лініі ЮНЭСКА, а таксама ўзаемадзеянне ў тэхнічнай сферы паміж Беларуссю і Францыяй.

БЕЛТА