Былы галоўны трэнер мінскага "Дынама" ўзначаліў кіпрскі "Анартосіс"
Былы галоўны трэнер мінскага футбольнага клуба "Дынама" Славалюб Муслін узначаліў кіпрскі "Анартосіс", паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт УЕФА.
56-гадовы спецыяліст заключыў з клубам гадавы кантракт. Муслін змяніў немца Эрнста Мідэндорпа, які быў адпраўлены ў адстаўку пасля вылету "Анартосіса" з другога кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы.
У мінулым сезоне з кіпрыётамі працаваў грузінскі трэнер Тэмуры Кецбая, які вывеў каманду ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.
Цяпер Кецбая працуе з грэчаскім "Алімпіякасам". Муслін падаў у адстаўку пасля буйнога паражэння "Дынама" нарвежскаму "Трамсё" ў матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы.
Пасля адстаўкі серба каманду ўзначаліў 27-гадовы трэнер дынамаўскага дубля Кірыл Альшэўскі.