Былы каханак спявачкі Падольскай пагражае ёй жорсткай расправай
Закончыўся судовы працэс прадзюсара Ігара Камінскага са спявачкай Наталляй Падольскай. Хамоўніцкі раённы суд Масквы прыняў рашэнне на карысць Падольскай. Нагадаем, у 1999 годзе, калі беларуска Падольская спрабавала прабіцца на вялікую эстраду, ёй пачаў дапамагаць прадзюсер Ігар Камінскі. Пазней яны заключылі кантракт тэрмінам на 7 гадоў. Некалькі гадоў таму Падольская перарвала супрацоўніцтва з Камінскім,
які на той час быў і яе каханкам. Прадзюсер пачаў патрабаваць
кампенсацыю і нават перашкаджаў правядзенню Падольскай канцэртаў, а
пасля падаў у суд.
Аднак суддзя вынес рашэнне, паводле якога Камінскі не мае ніякіх маральных і матэрыяльных правоў у адносінах Наталлі Падольскай. Былы прадзюсер і каханак збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне ў гарадскім судзе ды пагражае спявачцы.
http://music.km.ru