Былы капітан зборнай Расіі па біятлоне С.Ражкоў будзе выступаць за Беларусь?

Выступаць за беларускі біятлон выказаў жаданне нядаўні капітан зборнай Расіі Сяргей Ражкоў. Нагадаем, у пачатку мінулага сезона ён адмовіўся падпісаць дэкларацыю Саюза біятланістаў Расіі, што з'яўлялася працягам канфлікту паміж спартоўцамі нацыянальнай каманды і прэзідэнтам СБР Аляксандрам Ціханавым.
У мінулым сезоне Ражкова не ўзялі ў зборную. Тыдзень таму ён звярнуўся ў Саюз біятланістаў Расіі з просьбай дазволіць яму выступаць за Беларусь. Цяпер Ражкову неабходна атрымаць рэзалюцыі спарткамітэта і федэрацыі Маскоўскай вобласці, а таксама з расійскага войска, дзе ён служыць.

Потым яго заяву разгледзіць Савет СБР. На мінулым тыдні спартоўца наведаў Беларусь. Плануецца, што калі Расія адпусціць яго ў нашу краіну, то ён будзе выступаць за беларускую зборную два гады.

“Прэсбол”