Былы начальнік гродзенскай міліцыі збег у Нарвегію?
Былы кіраўнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў Генадзь Хацько не знік – ён збег у Нарвегію, паведамляе "Беларускі партызан". Сяргея Рудніка, былога намесніка Хацько, арыштавалі па абвінавачанні ў злоўжыванні службовым становішчам. Затрыманы міліцэйскі чыноўнік знаходзіцца ў гродзенскім СІЗА. Справа датычыць катэджа генерала Хацько. Нібыта генерал менавіта праз Сяргея Рудніка, які быў начальнікам упраўлення фінансаў і тылу, "злоўжываў" пры будаўніцтве ўласнага катэджа.
Чуткі пра знікненне генерала Хацько з'явіліся некалькі тыдняў таму. Сям'я генерала падала ў міліцыю заяву пра яго пошук.
Чуткі пра знікненне генерала Хацько з'явіліся некалькі тыдняў таму. Сям'я генерала падала ў міліцыю заяву пра яго пошук.