Былы сапёр пагражаў узарваць сябе падчас сямейнай свары
Артылерыйскі снарад знайшлі днямі міліцыянты ў жыхара вёскі Калектыўная, што на Полаччыне. Яны прыехалі па выкліку на сямейны скандал.
Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Скандаліст, 40-гадовы непрацуючы вясковец, захоўваў баепрыпас у хляве. Міліцыянтам ён распавёў, што збіраўся папужаць жонку самазабойствам. Маўляў, будзеш сварыцца - узарвуся! Дарэчы, падчас службы ў войску гэты мужчына быў сапёрам, так што ведаў, чым пагражаць”.
Высветлілася, што раней мужчына неаднаразова знаходзіў у лесе снарады ды міны і здаваў іх у міліцыю. А вось гэты 45-міліметровы снарад чамусьці вырашыў забраць сабе. У адносінах да былога сапёра распачата крымінальная справа.