Былы студэнт Акадэміі кіравання Юрый Алейнік падаў касацыйную скаргу
Былы студэнт Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Юрый Алейнік, адлічаны з 4-га курса, 11 ліпеня падаў касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна сталіцы. Пра гэта ён паведаміў Еўрапейскаму радыё.
“Я спрабую абскардзіць гэтае рашэнне, спасылаючыся на артыкулы Канстытуцыі, грамадзянска-працэсуальнага кодэксу, у якіх сказана, што чалавек мае права на суд. У гэтым праве мне адмовілі”
Нагадаем, Алейнік спрабаваў абскардзіць у судзе сваё адлічэнне з навучальнай установы. 5 ліпеня суд Кастрычніцкага раёна прызнаў непадведамаснай справу аб яго выключэнні з Акадэміі, паколькі яна падсправаздачная прэзідэнту. Разгляд касацыйнай скаргі пройдзе ў пачатку жніўня.
Сам Юрый спадзяецца на поспех.