Бюджэт уразаецца за кошт пенсіянераў і цяжарных жанчын
На паўтара мільярда рублёў паменшаюцца расходы Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Але чыноўнікі спадзяюцца на рэзервовы фонд прэзідэнта
Лічба ў паўтара мільярда закладзена ў прэзідэнцкім указе ад 28 траўня. Скарачэнне адбудзецца за кошт змяншэння выплат пенсій па ўросце, інваліднасці — на 1,331 млрд рублёў, і за кошт уразання дапамогі па дзяржаўным сацыяльным страхаванні (гэта закране цяжарных жанчын, жанчын, якія нараджаюць дзяцей, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, дапамогі на пахаванне) — на 145 мільёнаў рублёў.
Лічбы ашаламляльныя. Няўжо беларускія ўлады разлічваюць, што крызіс знізіць нараджальнасць дзяцей? Бо нават паводле афіцыйных звестак, агучаных у траўні Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі ў бягучым годзе захоўваецца тэндэнцыя павелічэння нараджальнасці. У 2007 годзе ўпершыню за апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі нарадзілася больш за 100 тысяч дзяцей, а ў 2008 годзе — больш за 107 тысяч немаўлят. Але ўсплёск нараджальнасці — гэта толькі прагназуемая з'ява.
Еўрарадыё паспрабавала высветліць, за кошт чаго будуць скарачацца пенсіі, дапамогі цяжарным жанчынам ды жанчынам, якія нарадзілі?
Старшыня камісіі па бюжэце Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Антоненка дапусціў, што сродкі, якія па бюджэце 2009 года мусяць пайсці на выплату пенсій і дапамог, на тое і пойдуць, але — з рэзервовага фонду.
Аляксандр Антоненка: "Ну як? Пенсіі то будуць выплочвацца. Гэта (я магу толькі здагадвацца, вы ж разумееце) пакуль у рэзервовы фонд залічваецца, але ўсё адно павінны выкарыстоўвацца па прызначэнні. Залічэнне ў рэзервовы фонд не азначае, што гэтыя сродкі растворацца — усё адно з рэзервовага фонда гэтыя сродкі плануецца выкарыстоўваць па прызначэнні. Па тым, для чаго яны і прызначаліся...".
Заява выбуховая, калі ўлічыць, што бюджэт адкарэктаваны не ў апошнюю чаргу на патрабаванне Міжнароднага валютнага фонда. Выкананне патрабаванняў МВФ адкрывае дарогу для атрымання новых крэдытаў.
У камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Палаты прадстаўнікоў і рады дапамагчы, ды...
"Я толькі ведаю пра гэта, як вы сказалі, але ніякіх тлумачэнняў, нейкіх суправаджальных... Мне няма чым матываваць, я не ведаю, адкуль ногі растуць".
І параілі Еўрарадыё звярнуцца ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Адсюль Еўрарадыё і пачало “блуканні па чыноўніках”.
“А чаго вы мне звоніце? Гэта не ў маёй кампетэнцыі — каментаваць бюджэт фонда”, — пытаннем на пытанне адказала начальнік галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнай абароны Мінпрацы Наталля Мурашкевіч.
Наступны званок — намесніку ўпраўляючага Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Наталлі Шаўлоўскай. Вось які быў адказ:
"Значыць, я не курырую пытанні бюджэта Фонда, таму я не магу каментаваць гэты ўказ. Упраўляючы Фондам курыруе пытанні выканання бюджэта".
Былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч нагадаў, што МВФ таксама патрабуе ўстанавіць больш жорсткі кантроль за расходамі. Аднак галоўнае патрабаванне Міжнароднага валютнага фонда — збалансаванасць бюджэту — існуе толькі на паперы.
Паніжэнне і пенсій, і дапамог абавязкова будзе, мяркуе Станіслаў Багданкевіч. Яно можа быць або рэальным, або намінальным:
"Магчыма, паніжэнне будзе рэальнае, а не намінальнае. Я маю на ўвазе, што інфляцыя ў нас велізарная, і таму на тую ж сумму пенсіі можна будзе купіць на 20% менш, чым купляў пенсіянер раней...".
Даведка ЕЎРАРАДЫЁ:
Пенсіі па стане на чэрвень 2009 года
працоўная пенсія — 395 404 беларускіх рублёў;
пенсія па ўзросце — 409 295 (мінімальная пенсія па ўзросце складае 233 707 рублёў);
пенсія па інваліднасці — 361 450 рублёў;
па выпадку страты кармільца — 241 180 рублёў;
за выслугу гадоў — 536 827 рублёў;
за асобыя заслугі перад рэспублікай — 608 130 рублёў.
У органах па працы і сацыяльнай абароне на 1 студзеня 2009 года стаяла на ўліку 509 181 інвалідаў.
Памеры дзяржаўнай дапамогі асобным сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей на 2009 год (у рублях):
аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складае 1 171 850 рублёў,
пры нараджэнні другога дзіцяці — 1 640 590;
дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая) — 234 370;
дапамога па дагляду за дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячнае) — 187 500.
Фота — bymedia.net