Цалкам спынены адзіны дзейны рэактар Ігналінскай АЭС, ідзе рамонт
У сувязі з планавым рамонтам цалкам спынены другі - адзіны дзейны - рэактар Ігналінскай атамнай электрастанцыі. Рамонт рэактара плануецца закончыць 30 верасня, а ў поўную магутнасць АЭС пачне працаваць у пачатку кастрычніка.
На працягу бліжэйшых двух месяцаў Літва будзе вымушаная імпартаваць 57% неабходнай электраэнергіі ў Расіі, Эстоніі і краін Скандынавіі.
Нагадаем, 12 кастрычніка ў Літве адбудзецца рэферэндум, на якім жыхары краіны выкажуцца на конт таго, ці варта дамагацца ад Еўрасаюза дазволу на працягненне працы Ігналінскай АЭС, пакуль не будзе пабудаваная новая станцыя. Закрыццё станцыі стала для Літвы адной з умоваў уступлення ў ЕС.
Альтэрнатыўную АЭС Літва мае намер пабудаваць разам з Латвіяй, Польшчай і Эстоніяй да 2015 года.
БелаПАН