Cамую неэстэтычную віцебскую шыльду ўзнагародзяць лапцем
Лапаць ад Цэнтра сучаснага мастацтва атрымае віцебская ўстанова, на якой вісіць самая бязглуздая і неэстэтычная шыльда. Аўтары ж найлепшага дызайнерскага рашэння атрымаюць грашовую прэмію. Зараз спецыялісты цэнтра фатаграфуюць шыльды на віцебскіх вуліцах. У хуткім часе кампетэнтнае журы з прадстаўнікоў Саюза дызайнераў павінна вызначыць, каму даць прэмію, а каму — лапаць. Дарэчы, пакуль ідзе збор матэрыялу, усе ахвотныя могуць прапанаваць сваіх кандыдатаў на лапаць, паведамілі ў Цэнтры сучаснага мастацтва.