Цана на газ на наступны год вядомая — 67%
Такі парадаксальны адказ Еўрарадыё атрымала ад Мінэнерга. У міністэрстве сцвярджаюць, што на мінулых перамовах з “Газпромам” у Маскве цэны на газ не абмяркоўваліся, таму што яны вызначаны яшчэ ў 2006 годзе. Пры гэтым рэальнай лічбы не называюць. У Міністэрстве фінансаў таксама не ведаюць, якая сума закладзена ў бюджэт на аплату газу на будучы год. І вымяраюць кошт газу... адсоткамі. Кошты газу для Беларусі ў 2008 годзе могуць быць меншымі за 130 долараў. Спачатку такую інфармацыю нібыта агучыла крыніца ў “Газпроме”, а пасля пацвердзіў і аналітык інвестыцыйнай кампаніі “Брокеркрэдытсервіс” Максім Шэін. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці сапраўды ў беларусаў атрымалася дамагчыся такіх выгадных для сябе ўмоваў.
У інвестыцыйнай кампаніі “Брокеркрэдытсервіс” гэтую інфармацыю не пацвердзілі. Аналітык кампаніі Кацярына Краўчанка мяркуе, што цэны для Беларусі будуць вышэйшымі:
“Цана была апублікаваная федэральнай тарыфнай службай, але так атрымалася, што методыка падліку не зусім правільная. І цяпер яны робяць іншую методыку, і не зусім зразумела, у якой прапорцыі будзе ўсё расці.
На самой справе, я думаю, што цэны будуць вышэй, але зразумела, што іх узровень будзе залежаць цалкам ад дамоўленасці бакоў. Мяркую, яны будуць на ўзроўні 150-160 долараў”.
Нагадаем, што дамова паміж Беларуссю і “Газпромам” была падпісана 31 снежня 2006 года. Згодна з ёй, Беларусь у наступным годзе павінна будзе аплочваць Расіі 67% ад агульнай еўрапейскай цаны на газ.
Зразумела, што цана, вызначаная ў адсотках, пакідае шмат месца для манеўраў. І тут яшчэ вельмі шмат пра што можна працягваць дамаўляцца. Хаця б пра тое, ад якой “еўрапейскай” цаны адштурхоўвацца. Як ні дзіўна, для розных краінаў гэтая цана розная.
Напрыклад, Беларусь цяпер аплочвае палову еўрапейскай цаны і пры гэтым плаціць 100 долараў. Гэта мусіла б значыць, што еўрапейская цана на газ сёння роўная 200 доларам, але насамрэч яна на парадак вышэй. Такім чынам, Беларусі ўдалося атрымаць ад “Газпрома” зніжку. Зыходзячы з гэтага натуральным падаецца меркаванне, што і на наступны год Беларусь захоча атрымаць зніжку.
“Формула прапісаная, але фактычна, цэны адхіляюцца ад тых, якія мяркуюцца”, — адзначае Кацярына Краўчанка.
Але падобна да таго, што для беларускіх чыноўнікаў цана адлюстроўваецца не ў рублях, не ў доларах, а ў адсотках.
Прэс-сакратар Міністэрства энэргетыкі Людмілы Зяньковіч зазначыла, што падчас апошніх перамоваў цана на газ не абмяркоўвалася, таму што яна ўжо вядомая.
На нашую просьбу назваць яе прэс-сакратар Мінэнэрга здзіўлена абурылася:
“У кантракце ж усё прапісана – 67% ад еўрапейскай цаны! Таму цэны на газ ніхто не абмяркоўваў”.
Людміла Зяньковіч таксама запэўніла, што нічога асаблівага на перамовах не адбывалася, а аб’ёмы пастаўкі расійскага газу на наступны год застануцца такім ж:
“Гэта была звычайная рабочая паездка, у якой абмяркоўваліся паквартальныя пастаўкі аб’ёмаў газу за 2007 год, груба кажучы – бухгалтарскія зверкі. За год мы выбіраем запланаваную колькасць газу, ніякіх праблемаў няма”.
Яшчэ раней Міністэрства энэргетыкі паведаміла, што праектам бюджэту Рэспублікі Беларусь на 2008 год былі ўлічаныя цэны на газ. Мы звярнуліся ў Міністэрства фінансаў, каб даведацца гэтую лічбу.
Прэс-сакратар Мінфіна Сяргей Здановіч, як і папярэдні наш суразмоўца, спаслаўся на адсоткі:
“Не ведаю, але, напэўна, у рамках дасягнутых дамоўленасцяў, там жа быў падпісаны кантракт”.
На просьбу назваць канкрэтную лічбу, адказаў: “Лічбамі не валодаю”.
Эканаміст даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык лічыць, што для Беларусі не крытычна – плаціць 130 долараў за газ альбо 150:
“Вядома ж, чым меншая цана, тым прасцей будзе нам плаціць за спажываны газ. Але ўвогуле гэта не крытычна — ці 150, ці 130. Прыйдзецца проста крыху больш грошай пазычаць на вонкавых рынках”.
Нагадаем, што цяпер Беларусь аплачвае газ па 100 долараў, пры тым што першапачаткова “Газпром” называў лічбу 105. Такім чынам, можна сказаць, што мы эканомім 5 долараў з тысячы кубаметраў. З усяго аб’ёму газу, што пастаўляецца ў нашу краіну, гэтая лічба складае 100 мільёнаў долараў. Для параўнання, Расія за транзіт газу праз Беларусь плаціць 70 мільёнаў долараў.
Аляксандр Чубрык упэўнены, што Беларусь здолела б спажываць газ і па сярэднееўрапейскай цане, але тут справа ў тым, чаго б гэта патрабавала ад эканомікі. Таму добра, што ў нас ёсць яшчэ 4 гады, пакуль гэта адбудзецца:
“Маем час, каб зрабіць нармальныя інвестыцыі ў энэргетыку і такім чынам спажываць меншыя аб’ёмы газу, зменшыць наш патэнцыйны дэфіцыт ад набыцця газу. Ёсць яшчэ магчымасці прафінансаваць гэты дэфіцыт прыватызацыяй таксама. Я ўсё ж думаю, што будуць рабіцца пэўныя захады ў гэтым кірунку”.
Фота — txt.rus.newsru.ua