Царква "Новае пакаленне" падала хадайніцтва пра вызваленне Палажанкі

Прыхільнікі пратэстанцкай царквы "Новае пакаленне", што месціцца ў Наваградку, падалі супольную заяву ў мінскую гарадскую пракуратуру з патрабаваннем змяніць меру стрымання ў дачыненні Насты Палажанкі з утрымання пад вартаю на падпіску пра нявыязд, паведамляе
mfront.net
У выпадку станоўчага адказу на ліст, пратэстанты бяруць на сябе адказнасць за тое, каб да суду маладафронтаўка знаходзілася ў Беларусі і не парушала заканадаўства.

Нагадаем, Наста Палажанка ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, праходзіць па справе "арганізацыі масавых беспарадкаў" 19 снежня ў Мінску.