Цела забітай дзяўчынкі з Лагойшчыны адправілі ў Мінск для экспертызы
Пракуратура Мінскай вобласці будзе расследаваць справу аб забойстве дзяўчынкі з Лагойскага раёна. Пра гэта “Інтэрфаксу” паведамілі ў Лагойскім аддзеле ўнутраных спраў. Нагадаем, учора ў 7 кіламетрах ад вёскі Беларучы было знойдзена цела
забітай дзяўчынкі, міліцыя асцярожна сцвярджае, што, магчыма, знойдзена
Іра Кужэльная, вучаніца 2-га класа, якая знікла напрыканцы лістапада
мінулага года.
Твар дзяўчынкі знявечаны, таму апазнаць яе пакуль не ўдалося. Цела адправілі ў Мінск для крыміналістычнай экспертызы.
Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 30-гадовы жыхар сталіцы, які сцвярджае, што мае псіхічнае захворванне. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Мінску. Паведамляецца, што цела дзяўчынкі было знойдзена каля лецішча бацькоў затрыманага.