Цела загінулага беларускага верталётчыка сёння даставяць у сталіцу Непала

У сталіцу Непала Катманду сёння даставяць целы загінулых падчас крушэння ў гарах верталёта місіі ААН.  Нагадаем, у выніку падзення верталёта Мі-8 загінулі 10 чалавек, а сярод іх і грамадзянін Беларусі Дзмітрый Малышаў. Ён быў адным з трох пілотаў, астатнія загінулыя - пасажыры, пераважна ўдзельнікі місіі ААН.

У Катманду правядуць працэдуру апазнання целаў. Пасля гэтага будзе вырашацца пытанне адпраўкі ў Беларусь цела беларуса. Хутчэй за ўсё, арганізацыяй транспарціроўкі будзе займацца ААН.

РИА "Новости"