Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі адкрые гарачую лінію па пытаннях імунізацыі

28 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя з 9:30 да 16:30 будзе працаваць "гарачая лінія". На тэлефанаванні будзе адказваць загадчыца аддзяленнем імунапрафілактыкі цэнтра Вераніка Шымановіч. Нумар "гарачай лініі" - (017) 278-59-29. Яна адкрываецца ў сувязі пачаткам у Беларусі Еўрапейскага тыдня імунізацыі, паведамляе БелТА.

Мэта акцыі - падвышэнне ўзроўня інфармаванасці насельніцтва пра ролю прафілактычных прышчэпак, фарміраванне прыязнага стаўлення да імунізацыі. Акрамя "гарачай лініі", у арганізацыях аховы здароўя краіны адбудуцца прэс- і анлайн-канферэнцыі і г.д.

У Беларусі Еўрапейскі тыдзень імунізацыі пройдзе ўжо ў шосты раз.