Цэнтр кіравання палётамі беларускага спадарожніка створаны ў Беларусі

У Беларусі завершаны работы па стварэнню Цэнтра кіравання палётамі новага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, паведаміў старшыня Прэзідыума акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

На думку Мясніковіча, цяпер асаблівую ўвагу трэба будзе ўдзяліць падрыхтоўцы беларускіх прадпрыемстваў да выкарыстання касмічных дадзеных. Размова ідзе аб лясной гаспадарцы, прагназаванні надзвычайных сітуацый, складанні прагнозу надвор'я, картаграфіі і іншых сферах.

Беларускі спадарожнік будзе выведзены на арбіту разам з расійскім кластарным запускам у наступным годзе. Новы касмічны апарат будзе больш лёгкі і манеўраны за папярэдні. Яго вага складзе 400 кг. Спадарожнік забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай, паведамляе БЕЛТА.