Цэнтралізаванае тэставанне будзе каштаваць 10 тысяч рублёў за кожны прадмет

Савет Мiнiстраў зацвердзіў парадак спагнання платы за прыём i афармленне дакументаў для ўдзелу абiтурыентаў у цэнтралiзаваным тэставанні, паведамляе “Звязда”. Як i чакалася, сума платы за прыём i афармленне дакументаў складзе 10 тысяч рублёў за кожны прадмет. Пры гэтым грошы, унесеныя абiтурыентам, вяртанню не падлягаюць. Нават калi ў абiтурыента зменяцца планы i ён па нейкай прычыне прапусцiць цэнтралiзаваны тэст-іспыт, унесеныя грошы яму вяртацца не будуць.

Разам з тым пэўныя катэгорыi абiтурыентаў будуць вызвалены ад аплаты. Не давядзецца аплачваць удзел у тэставанні дзецям-сiротам, дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў, дзецям-iнвалiдам ва ўзросце да 18 гадоў, асобам з анкалагiчнымi захворваннямi i хворым на сухоты ды іншым.