Цэнтравыбаркам будзе чакаць кандыдатаў да 19 гадзінаў

У ЦВК пакуль яшчэ няма спісу ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік краіны наогул пакуль афіцыйна не заявіў пра сваё жаданне ўдзельнічаць у выбарах. Між іншым сёння апошні дзень, каб падаць дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп. У Цэнтравыбаркаме кандыдатаў будуць чакаць да 19 гадзінаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.