Цэнтрвыбаркам Расіі не пусціў Касьянава на выбары прэзідэнта

Цэнтрвыбаркам Расіі адмовіўся зарэгістраваць Міхаіла Касьянава ў якасці кандыдата на пост прэзідэнта краіны, паведамляе РИА Новости.
Прычынай стала вялікая колькасць недакладных падпісных лістоў, сабраных у яго падтрымку. Як паведаміла член Цэнтрвыбаркама Эльвіра Ермакова, вялікая частка прэтэнзій тычацца адсутнасці дадзеных аб зборшчыках подпісаў і няякаснага афармлення дакументаў.

Прадстаўнік Касьянава назваў прэтэнзіі ЦВК "нікчэмнымі, фармальнымі зачэпкамі". Ён паведаміў, што пакуль яны не плануюць абскардзіць рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе, паколькі не разлічваюць на поспех.

24 студзеня па выніках праверкі падпісных лістоў у падтрымку Касьянава сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Конкін паведаміў, што ЦВК выявіў 13,38% недакладных подпісаў ры норме браку не больш за 5%. Прыхільнікі Касьянава накіравалі свае пярэчанні з нагоды вынікаў праверкі, аднак ЦВК прызнаў дакладнымі зусім нязначную частку забракаваных подпісаў.