Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу бамжа
Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу грамадзяніна без пэўнага месца жыхарства. Ветэрану выбарчых кампаній Уладзіміру Лапцэвічу за 18 гадоў удзелу ў выбарах ні разу не ўдавалася стаць ні дэпутатам, ні прэзідэнтам.
Як паведамляе "Інтэрфакс ", першапачаткова Лапцэвічу было адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на падставе адсутнасці яго рэгістрацыі ў Мінску.
Цэнтрвыбаркам вырашыў, што акруговая выбарчая камісія памылкова палічыла, што адсутнасць рэгістрацыі па месцы сталага пражывання з'яўляецца сведчаннем таго, што чалавек не пражывае ўвесь час у Беларусі.
Лапцэвіч неаднаразова рэгістраваўся ў доме для асоб без пэўнага месца жыхарства, стала атрымлівае пенсію. Прэтэндэнт у дэпутаты заявіў, што знаходзіўся некаторы час на лячэнні ў “псіхушцы”.