чацвёрты сезон "Застацца ў жывых" пачнецца з тлумачэнняў
Напярэдадні прэм'еры першага эпізоду новага, чацвёртага сезону папулярнага серыяла "Lost" ("Застацца ў жывых") тэлеканал ABC пакажа адмыслова перамантаваную версію заключнай серыі трэцяга сезону.
У яе дадаліся шматлікія каментары, якія растлумачваюць сюжэтныя лініі папярэдніх эпізодаў і некаторыя "фішкі" і неспадзеўкі, скарыстаныя раней.
Паводле меркавання аглядальніка The New York Times, стваральнікам фільма трэба, па-першае, вярнуць часткова згубленую аўдыторыю, бо за тры гады яна паменшылася з 18,5 мільёнаў гледачоў да 15 мільёнаў.
А па-другое, падрыхтавацца да продажу правоў на паказ серыяла кабельным каналам, якія пачнуць яго ўвосень 2008 года.
Майкл Бэнсан, выканаўчы віцэ-прэзідэнт ABC Entertainment, лічыць, што без "расшыфровачнага" эпізоду серыял рызыкуе страціць яшчэ большы сегмент аўдыторыі.
Справа ў тым, што новы глядач мала што зразумее без падказкі: "Атрымаецца тое ж самае, што даць чалавеку кнігу і загадаць чытаць адразу з трынаццатага раздзелу".
Дадам, што прэм'ера першай серыі чацвёртага сезону была прызначаная на 31 студзеня 2008 года.
Да канца сакавіка гледачы ўбачаць яшчэ шэсць серый.
Праца над наступнымі эпізодамі залежыць ад таго, калі скончыцца страйк сцэнарыстаў.
Фота: serial-one-tree-hill.blog.onet.pl