Чалавека, які паведаміў пра бракаваную шклоўскую паперу, выклікалі ў КДБ

Шклоўскага краязнаўцу Міхаіла Кучарэнку, які паведаміў Еўрарадыё пра выкідванне тонаў бракаванай паперы мясцовай фабрыкі, сёння выклікалі ў КДБ.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў вядомы магілёўскі актывіст Рыгор Костусеў:

“Міхаіл патэлефанаваў мне і паведаміў, што яму ўручылі позву ў КДБ і ён туды кіруецца, і каб я меў гэта на ўвазе, калі што здарыцца. Там з ім пагаварыў афіцэр Шклоўскага КДБ і яшчэ адзін чалавек, які назваўся прадстаўніком Адміністрацыі прэзідэнта або Савета бяспекі. Прадстаўнікі спецслужбаў распытвалі пра тое, ці сапраўды Кучарэнка бачыў тоны выкінутай паперы, ці даваў ён пра гэта інтэрв’ю у СМІ і ці мае здымкі са сметніка. Пасля чаго яшчэ распытвалі пра факты карупцыі ў Шклове і раёне”.

Пасля размовы Кучарэнку з КДБ адпусцілі, ад каментароў ён устрымліваецца.


Гл. таксама па тэме:

Шклоўскую газетную паперу тонамі звозяць на сметнік

Шклоўскую паперу вырабляюць на машыне, якую не давезлі да Анголы