Чалы: Чаканыя выгады ад экспарту нафтапрадуктаў відавочна зменшацца
Расія аднавіла пастаўкі нафты. Па неафіцыйнай інфармацыі, Беларусь пайшла на саступкі і пагадзілася на ўмовы, выгадныя для расійскіх кампаній. Расія аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь. Як распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар “Транснафты” Ігар Дзёмін, у 16.50 па беларускім часе пачалася пракачка нафты на Наваполацкі НПЗ, у 17.00 – у Мазыр.
Па яго словах, трабаправоды загружаныя на поўную магутнасць. Да канца месяца на беларускія НПЗ будзе пастаўлена каля 300-350 тысяч тон нафты ад запланаваных раней 1,5 мільёна тон.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларускаму боку давялося пайсці на саступкі Расіі — закласці ў формулу цаны бяспошліннай нафты дадатковыя 45 долараў за тону. Па ацэнках расійскіх нафтавых кампаній, гэта дазволіць забяспечыць роўную прыбытковасць падчас паставак нафты і нафтапрадуктаў на экспарт.
Як пракаментаваў у жывым эфіры Еўрарадыё эканаміст Сяргей Чалы, выбару ў беларускага боку не было: "Або пагаджацца на расійскія ўмовы, або ўвогуле нічога не атрымліваць".
На яго думку, "чаканыя выгады ад экспарту нафтапрадуктаў відавочна зменшацца".
Эксперт увогуле ацаніў пазіцыю Расіі ў "нафтавай тэме" як не вельмі карэктную. "Расія хоча быць цэнтрам інтэграцыйных працэсаў, але нічога не хоча за гэта плаціць", — адзначыў Чалы.
Нагадаем, у адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, Беларусь з 1 студзеня можа набываць расійскую нафту без пошлін. Наша краіна ўжо ўзгадніла магчымасць імпарту амаль 22 мільёнаў тон сыравіны. Аднак бакі не маглі дамовіцца адносна формулы кошту паставак. Расійскія кампаніі прапанавалі закласці ў цану дадатковыя 45 долараў. На іх думку, гэта дазволіць забяспечыць роўнадаходнасць пры экспарце Беларуссю нафтапрадуктаў.