Чарга аўтамабіляў на польскай тэрыторыі на “Казловічы” складае 45 км
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі чакаюць вестак з польска-беларускай мяжы. Нагадаем, учора былі сарваныя перамовы паміж польскім урадам і мытнікамі, якія патрабуюць павышэння заробку. Апошнія заявілі пра працяг акцыі пратэсту.
Вось што распавёў Еўрарадыё пра сённяшнюю сітуацыю на нашай заходняй мяжы начальнік прэс-службы памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка:
“З 24 гадзін да 8 раніцы на “Казловічах” было прапушчана ў Беларусь 280 грузавых машын, у Польшчу – 54. Чарга на польскай тэрыторыі складае 45 кіламетраў. У Беларусі чаргі няма, транспарт знаходзіцца на тэрміналах – дзесьці каля 245 адзінак. Адзначаецца, што кіроўцы пакуль пазбягаюць паездак у Польшчу, не хочуць ехаць, пакуль сітуацыя не выраўняецца”.
Паводле словаў Цішчанкі, нешта высветліцца толькі пасля перазменкі ў польскіх мытнікаў, калі стане вядома, як будзе працаваць дзённая змена.