Чаргінец не забараніў канцэрт Элтана Джона
Арганізатары канцэрту Элтана Джона ў Мінску абвяргаюць чуткі пра магчымую забарону імпрэзы ў сувязі з пазіцыяй грамадскай рады па маральнасці. Канцэрт вядомага музыканта адбудзецца, як і планавалася, 26 ліпеня ў "Мінск-Арэне", паведамляе БелаПАН. Як раней паведамляла Еўрарадыё, старшыня грамадскай рады Мікалай Чаргінец хацеў разгледзець маральнасць канцэрту Элтана Джона. У прыватнасці, яго цікавіла, ці будуць у выступах сусветна вядомага музыканта заклікі да гомасэксуалізму ці іншыя моманты, якія супярэчаць маралі і беларускаму заканадаўству.
Паводле інфармацыі арганізатараў, на канцэрт Элтана Джона ўжо прадалі самыя дарагія (600 тысяч рублёў) і самыя танныя (150 тысяч) квіткі. У касы цяпер паступіла апошняя партыя квіткоў - каля 2 тысяч адзінак. Арганізатары чакаюць прыезду гледачоў з Расіі, Украіны і краінаў Балтыі.