Чаргінец: Саюз пісьменнікаў не будзе прасіць вызвалення Някляева (відэа)
Саюз пісьменнікаў Беларусі не плануе накіроўваць звароты з просьбай аб змене меры стрымання літаратару і палітвязню Ўладзіміру Някляеву. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў кіраўнік Саюза Мікалай Чаргінец. Ён адзначыў, што добра ставіцца да Някляева як да паэта, але як палітыку ставіць яму “0” з мінусам. "Някляеў нагадвае мне кацяня, якое нарадзілася ў стайні, а цяпер патрабуе пашпарт каня", — адзначыў Чаргінец.
Нагадаем, Уладзімір Някляеў з 1998 па 2001 быў старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў. 19 снежня мінулага года, будучы кандыдатам у прэзідэнты, пісьменнік быў збіты. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Някляеву пагражае да 15 гадоў зняволення за арганізацыю масавых беспарадкаў.