Чаргінец: Я адчуваю на сабе высакосны год, а на Буша ён дакладна ўплывае!
Астролагі кажуць, што ў фокусе гэтага года - вядомыя людзі За тры месяцы 2008 года адбылося шмат сур’ёзных, нават сумных падзей. Смерці – адна за адной – вядомых людзей, шматлікія палітычныя перастаноўкі і г.д. Астролагі тлумачаць гэта тым, што гэты год высакосны, што ў ім шмат зацьменняў, і што гэта год Мышы.
Астролагі сцвярджаюць, што гэты год – год падвядзення вынікаў. Асабліва гэта тычыцца людзей, якія робяць нешта для грамадства і маюць у ім нейкі аўтарытэт. За падвядзеннем вынікаў следуе ці ўзнагарода, ці пакаранне.
Астролаг авестыйскай школы астралогіі Паўла Глобы Ірына Махнач распавяла Еўрарадыё, што гэта не звязана з тым, што 2008 год высакосны. Бо высакосным мог бы быць кожны з чатырох гадоў.
Ірына Махнач: “Любы высакосны год – гэта выдаткі нашай каляндарнай сістэмы. Усё гэта выцякае з таго, што час нашага года не мае поўнай колькасці дзён. І таму прыйшлося ўвесці яшчэ адзін дзень раз на чатыры гады. Гэта штучна прыцягнутая рэч, бо можна было любы з гэтых чатырох гадоў зрабіць высакосным. Таму ўсё, што звязанае з гэтым высакосным годам, – гэта больш нейкі забабон і ніякай касмічнай заканамернасці тут няма. Іншая справа, што ў нашай калектыўнай падсвядомасці гэта працуе. І калі там яно ёсць, то для людзей, якія больш рэзанансныя, больш уражлівыя, гэта можа спрацоўваць, але гэта ўжо псіхалагічны бок. З гледзішча космасу высакосны год гэта забабон”.
Але год усё роўна вызначальны і сур’ёзны, бо ён пачаўся з зацьмення. А зацьменне заўсёды звязанае з экстрэмальнымі, нават фатальнымі з’явамі. Яно вельмі ўплывае на вядомых людзей, а таксама на людзей, якія нарадзіліся ў тыдзень, калі было зацьменне.
Ірына Махнач: “Вельмі фатальныя кропкі заўсёды звязаныя з аўрамі зацьмення. Зацьменне заўсёды з’яўляецца вельмі сур’езным выпрабаваннем, асабліва для людзей, якія нешта значаць у соцыўме. Гэта значыць для лідэраў, для людзей выдатных, якія ўносяць нешта ў агульначалавечы эгрэгар. І справа ў тым, што гэты год, які пачаўся па ўсходнім календары 7 лютага, пачаўся з зацьмення. Планета Юпітэр вызначае наша сацыяльнае жыццё. Людзі, якія не могуць жыць без соцыўму, якія маюць нейкі аўтарытэт, сусветнае значэнне і гэтак далей – усе гэтыя людзі будуць правярацца”.
Гэта кажа пра тое, што для некаторых людзей, якія нейкім чынам выявіліся ў грамадстве, гэта час падвядзення выніку. Старажытныя людзі заўсёды вельмі сур’ёзна ставіліся да зацьменных часоў. А калі з зацьмення год пачынаецца, то гэта накладае адбітак на ўвесь год.
Генадзь Мельчанка, кіраўнік навукова-даследчага цэнтра “Эрана”, кажа, што высакосны год усё ж уплывае на людзей, бо “лішні” дзень – гэта заўсёды збой для арганізма. Ён не надае такой увагі зацьменням, а глядзіць на 2008 год з іншага гледзішча. Але да высновы прыходзіць той жа – у фокусе гэтага года вядомыя людзі.
Генадзь Мельчанка: “Пачынаецца год Мышы, ці Пацука. І ў гэтыя гады могуць здзяйсняцца вельмі важныя падзеі. І асабліва гэта тычыцца мета-сістэм, то бок палітычных, эканамічных. Гэты год адчуюць людзі, якія сацыяльна ўключаныя і сацыяльна значныя, якія “на віду”. Гэта палітыкі, артысты, людзі, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, да меркавання якіх прыслухоўваюцца. У кожным выпадку яны ўжо з’яўляюцца ў фокусе гэтага года. Ну і, канешне, людзі, якія нарадзіліся ў год Мышы. Для іх гэты год значны, гэта падвядзенне вынікаў”.
Ірына Махнач дае некалькі парадаў на гэты год усім людзям, а асабліва – вядомым.
Ірына Махнач: Гэта час складаны і сур’ёзны. Ён прымушае нас вельмі сур’ёзна падыходзіць да любых сваіх пачынанняў. І задумвацца, ці не нашкодзіць гэта людзям. І з гэтага гледзішча гэты год – год ачышчэння, год падвядзення вынікаў. Нельга казаць, што гэта так блага, бо пасля падвядзення вынікаў і ўзважвання ідзе ці ўзнагароджванне, ці пакаранне.Трэба абавязкова ўзгадняць свае асабістыя задачы з задачамі грамадства. І ў гэты час надзвычай важна не спяшацца. Уважліва і асцярожна ўсё вырашаць. Вельмі важна, каб чалавек не парушаў законаў у гэты час”.
Калі ўжо гэты год так адчуюць на сабе вядомыя людзі, то можна і ў іх запытацца: ці адчуваюць яны яго цяпер і ці вераць у высакосныя забабоны? Чалец Савета Рэспублікі Мікалай Чаргінец распавёў Еўрарадыё, што ў высакосны год верыць. І апісаў, што з ім адбываецца, а заадно – і з Бушам.
Мікалай Чаргінец: “Велічэзны аб’ём працы ў мяне, нагрузкі, накал. Я адчуваю высакосны год. У мяне настрою няма. Не ведаю, можа, ад вялікай нагрузкі, але няма настрою! На вялікіх людзей гэта ўплывае – я пацвярджаю, – бо Буш, адзначаючы пятую гадавіну, заявіў, што ў яго ў Іраку ўсё ў парадку. Што гэта вайна была неабходнай, правільнай, справядлівай… Гэта нягледзячы на тое, што вуліцы ўжо забітыя дэманстрантамі нават супраць самой Амерыкі. На яго высакосны год дакладна ўплывае!”
Эканаміст Яраслаў Раманчук настроены зусім па-іншаму. Ён лічыць, што ўсё залежыць ад самога чалавека і яго актыўнасці. А 29-му лютага ён дзячыць за тое, што дапамог скончыць пісаць новую кніжку.
Яраслаў Раманчук: “Ідзе ўсё, як ідзе, нечаканасцей буйных няма. Нечаканасці мусіш сам сабе зрабіць: калі ты будзеш актыўным, нечаканасці (прыемныя!) самі да цябе прыйдуць. Высакосны год - як чорны кот, які для адных прыносіць няшчасце, а для іншых - талісман радасці. Я, безумоўна, да гэтага стаўлюся з усмешкай. Больш за тое, мне “лішні” дзень дапамог скончыць яшчэ адну сваю кніжку”.
Вакалістка гурта “Серебряная свадьба” Святлана Бень таксама не надае значэння высакосным гадам. А сёлетняе 29 лютага для яе – прыемны ўспамін.
Святлана Бень: “Я ў гэты дзень грала цудоўны канцэрт на адкрыцці клуба А2 у Піцеры – гэта клуб, які адкрывала Сурганава, мною вельмі любімая. І вось мы гралі і бачылі вялікага чалавека. Для мяне кожны год асаблівы і насычаны самымі рознымі падзеямі, і радасцямі, і горамі. Я не выдзяляю асобна высакосны год”.