Чарговая аварыя на цеплатрасе: у Барысаве дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення

Чарговая аварыя на цеплатрасе: у Барысаве дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення

Аварыя на цеплатрасе здарылася ў Барысаве ў суботу, 23 студзеня. Каля восьмай раніцы адбыўся прарыў трубаправода дыяметрам 219 мм, з-за чаго без цяпла і гарачай вады засталіся 27 шматкватэрных дамоў і 4 установы адукацыі.

Рамонтныя працы вяліся амаль да вечара: у 16.15 аднавілі падачу цяпла і гарачай вады, інфармуе прэс-служба МНС.

Адзначым, што гэтымі днямі ў Беларусі трываюць моцныя маразы, месцамі да –25. Нізкая тэмпература паветра правакуе аварыі на трубаправодах. Таксама ў суботу ў вёсцы Дзергаі Мінскага раёна прарвала трубу з халоднай вадой. 22 студзеня ў вёсках і пасёлках пад Мінскам здарыліся адразу тры такія аварыі.