Чарговы ператрус на кватэры Аляксандра Атрошчанкава

Сёння зранку супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому Дар'і Корсак, жонкі арыштаванага Аляксандра Атрошчанкава, каб правесці чарговы ператрус. У пастанове на вобшук напісана, што шукаць яны будуць "прадметы вопраткі", паведамляе Радыё Свабода. "Да мяне прыйшлі двое супрацоўнікаў КДБ, паказалі пастанову і прапанавалі абшукаць кватэру без панятых. Я адмовілася. Цяпер яны шукаюць панятых", - паведаміла Дар'я Корсак.

Нагадаем, першы ператрус у кватэры Аляксандра Атрошчанкава і Дар'і Корсак прайшоў 25 снежня.

Аляксандар Атрошчанкаў, прэс-сакратар Андрэя Саннікава, быў затрыманы 20 студзеня на ўласнай кватэры. Ён праходзіць абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.