Чаргу ля польскага консульства нельга выстаяць, але можна набыць?
Магчыма, сшыткі з чатырохзначнымі
нумарамі чаргі па польскія візы насамрэч існуюць толькі для таго, каб прымусіць
заплаціць грошы і трапіць у консульства па-за віртуальнай чаргой. Журналіст
“Еўрарадыё” быў сведкам, як людзі, якія даведаліся, што іх чарга стаіць на
месцы каторы дзень набываюць права ўвайсці першым. Некалькі дзён таму Аляксей Мурланаў
паспрабаваў высветліць, чым жыве чарга ля консульскага аддзелу польскай
амбасады ў Мінску. Ён запісаўся ў чаргу і апынуўся 3 987. Праз дзень, калі
трэба было адзначыцца ў сшытку, стала вядома, што чарга не прасунулася ні на
аднаго чалавека, нягледзячы на тое, што за дзень консульства выдае да 150 віз.
Падман?
- Нас падманваюць. Я ўжо тры дні 143-і, - не супакойваецца мужчына, які прыйшоў каб адзначыцца ў сшытку, - я патрабую паглядзець спісы. Калі б ніхто не “прасоўваў” сваіх людзей, дык я б пайшоў па візу заўтра!
Сітуацыя пачынае выходзіць з-пад кантролю кіраўніка чаргі. Сёння яго функцыі выконвае сталы мужчына, які прымае наведвальнікаў праз акно мікрааўтобуса “Форд”. Пакуль ён гартае сшытак нумар два, я высвятляю, што за два дні мая чарга таксама не зрушылася з месца. Моўчкі пагаджаюся і пачынаю высвятляць, як зрабіць так, каб чарга пайшла хутчэй.
Да мяне далучаецца дзяўчына Алена, якой віза патрэбная для працы, каб вазіць з Варшавы на радзіму ў Ліду футравыя вырабы. Кіраўнік чаргі кажа, што гэта немагчыма, але калі мы пагодзімся пасядзець на чарзе суткі, то трапім на прыём праз дзень.
Супрацоўнікі польскай дыпмісіі ў Мінску ведаюць пра існаванне чаргі, але не маюць да яе аніякага дачынення. Згодна з пазіцыяй консульскага аддзела, гэта чарга грамадская, і яе прыдумалі тыя, хто ў ёй стаіць.
Суткі ў аўтамабілі ля консульства – гэта жорстка. Адразу ж адчуваю, як мне давядзецца лаяцца з людзьмі, тлумачыць, што я ні каго па-за чаргой не запісаў, нічога не пераблытаў і адказваць за тое, што рабіў мой папярэднік. Алена таксама сумняваецца.
Мы дамаўляемся, што адкажам праз некалькі хвілін і ідзем да чаргі. Запытваюся ў аднаго з хлопцаў, які стаіць побач, ці можна набыць чаргу. Адказвае, што ён усе свае месцы ўжо прадаў, што трэба пашукаць іншых гандляроў. Не прайшло і пяці хвілін, як хлопец накіраваў нас да жанчыны, якая выйшла з дарагога БМВ.
Жанчына, якая назвалася Ларысай, сказала, што ў яе атрымалася набыць візу без чаргі, і зараз яна можа прадаць адно са сваіх трох месцаў. Дамаўляемся, што каштаваць гэта будзе 50 долараў. Грошы трэба даць наперад, пасля чаго Ларыса перад уваходам у консульства скажа, што Алена яе сястра.
Мы пачынаем тэлефанаваць у турыстычныя агенцтвы, каб папрасіць дапамогу ў іх. Амаль усюды нам адмаўляюць і тлумачаць, што з палякамі стала вельмі складана працаваць, і яны гэтым больш не займаюцца. Толькі па адным тэлефоне адказалі, што польскую візу яны згодныя зрабіць, але каштаваць гэта будзе 120 еўра. Тэрмін 2 тыдні.
Усё ж такі ў Ларысы віза каштуе танней. Алена пагаджаецца, а я адказваю, што буду весці сшытак з чаргой, таму што лішніх грошаў у мяне няма. Вяртаюся да “Форда”, але і тут сюрпрыз. Мае месца на сёння ўжо занятае. Застаецца толькі пакінуць нумар тэлефона і дамовіцца на наступны дзень.
Тым часам мужчына вывучыў змест сшытку нумар два і пачынае новую лаянку. Ён незадаволены новымі запісамі там, дзе іх быць не павінна. Кіраўнік чаргі спрабуе адабраць у яго сшытак, цягне на сябе. Папера крыху рвецца, пасля чаго да спрэчкі далучаюцца ўсе прысутныя. Зразумела, што калі сшытак згіне, мужчыну могуць пабіць прама на вуліцы. Тым часам з будынку консульскага аддзела выходзяць ахоўнік і міліцыянт. Яны робяць некалькі крокаў да чаргі, а потым вяртаюцца ў будынак. Нічога не зрабіць.
Насамрэч склалася такое адчуванне, што ніякай чаргі няма, і ўсё гэта створана, каб суіскальнік зразумеў, што можа не дачакацца візы і звярнуўся па дапамогу да гандляроў. За тры гадзіны каля консульства я некалькі разоў быў сведкам, як набываліся месца ў чарзе. Цэны на яе розныя. Адны здолелі дамовіцца на 50 долараў, другія на 150, трэція – на 200. Відавочна, што тыя, хто прадае месцы, займаюцца гэтым на прафесійным узроўні, разам працуюць некалькі чалавек. Звяртаюцца да аднаго, той кажа, што не займаецца гэтым, але ведае, што ёсць чалавек, які набыў візу, і яго месца ў чарзе вольнае.