"Чарніла" падаражэюць і не будуць адпускацца асобам маладзейшым за 21 год?
З такой прапановай выступіў сёння кіраўнік віцебскай "вертыкалі" Аляксандр Косінец на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама.
Косінец лічыць, што неабходна ўводзіць адказнасць грамадзян "за стан свайго здароўя". Дзяржава ў якасці захадаў падтрымкі магла б забараніць рэалізацыю спіртнога асобам маладзейшым за 21 год. Акрамя таго, бліжэйшым часам у вобласці разгледзяць пытанне аб павелічэнні адпускных коштаў на мацаваныя пладова-ягадныя віны.