Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і значкі

Каля 31% выпадкаў аўтамабільных крадзяжоў у Мінску звязана з выкраданнем магнітолы. Такія вынікі інтэрнэт-апытання, праведзенага на афіцыйным сайце ГУУС Мінгарвыканкама. Яшчэ адзін прывабны элемент для зламыснікаў - значкі-лагатыпы. Гэта пацвердзілі 25% апытаных аўтаўладальнікаў. Люстэркі з аўтамабіляў выкрадаліся ў 12% рэспандэнтаў, а молдынгі - у 5%. Па 3% пацярпелых пазбавіліся барсетак і мабільных тэлефонаў, забытых у машыне. Акрамя таго, 11% апытаных абралі варыянт "іншая маёмасць".

Як адзначае БЕЛТА, штодня ў Мінску адбываецца каля 20-30 крадзяжоў з аўтамабіляў. Таксама зламыснікі здымаюць з машын розныя дэталі. З пачатку гэтага года сталічныя аўтаўладальнікі ўжо не далічыліся больш за 200 камплектаў дарагіх люстраных лінзаў і 130 аўтамагнітол. Як сведчыць статыстыка, найбольшая колькасць такіх крадзяжоў здзяйсняецца на тэрыторыі Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў сталіцы.