Частку Бабруйска затапіла каналізацыйнымі стокамі, адселеныя людзі
Каналізацыйнымі стокамі затопленая частка Бабруйска. Аварыя адбылася з-за прарыва ўчастка жалезабетоннай трубы гарадскога калектара. Як паведамляе тэлеканал СТВ, жыхароў шэрагу дамоў давялося эвакуяваць, іх часова пасялілі ў гасцініцу "Бабруйск". Ахову пакінутай маёмасці гэтых людзей узяла на сябе міліцыя. Ліквідацыяй аварыі займаюцца працаўнікі мясцовых камунальных службаў. Спецыялісты цяпер падлічваюць экалагічныя страты ад аварыі.