Чатырох кобрынскіх актывістаў дапыталі ў КДБ па справе Плошчы

Ў Кобрыне чатырох актывістаў дэмсіл 10 лютага дапыталі ў КДБ па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Мінску 19 снежня. Напярэдадні ўсім ім уручылі позвы, паведамляе БелаПАН.

"Нас дапыталі ў якасці сведак па гэтай крымінальнай справе і ўзялі падпіскі пра неразгалошванне, — паведаміў Страчук.Мы здзіўлены выклікам у КДБ па дадзенай нагодзе. Ніхто з нас не быў 19 снежня ў Мінску".


Па словах Страчука, Астроўскі і Уймін з'яўляліся чальцамі ўчастковых выбарчых камісій. І 19 снежня знаходзіліся ў Кобрыне на сваіх участках, у тым ліку падчас падліку галасоў.