Чатыры алімпійцы з Беларусі выступяць на лёгкаатлетычным чэмпіянаце свету

Чатыры прызёры Алімпійскіх гульняў выступяць у зборнай Беларусі на 13-м чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Спаборніцтвы ладзяцца ў сталіцы Катара горадзе Досе, паведамляе БЕЛТА. У склад нашай каманды ўвайшлі срэбраныя прызёры Алімпіяд шматборац Андрэй Краўчанка і Наталля Міхневіч, а таксама два ўладальнікі алімпійскай бронзы па штурханні ядра Андрэй Міхневіч і Надзея Астапчук. Акрамя іх у папярэднюю заяўку на сусветнае першынство ўключаны Павел Лыжын, які ў гэтым сезоне ўсталяваў свой асабісты рэкорд, штурхнуўшы ядро на 21,12 см.

У бегу на 60 м з бар'ерамі Беларусь будуць прадстаўляць Максім Лынша і Аліна Талай, на дыстанцыі ў бегу 1500 м выступіць Наталля Карэйва, а ў скачках у даўжыню за ўзнагароды пазмагаецца Вераніка Шуткова.

У спаборніцтвах чэмпіянату свету, якія пройдуць з 12 па 14 сакавіка, прымуць удзел прадстаўнікі 150 краінаў. Чакаецца, што ў сталіцу Катара прыедуць больш за 1100 атлетаў, трэнераў і афіцыйных асоб.