Чатыры беларускія валейбалісткі згуляюць у Матчы зорак расійскай суперлігі

Чатыры беларускі возьмуць удзел у “Матчы зорак” расійскай валейбольнай суперлігі. Алена Гендэль, Аксана Аксёнава, Ірына Лебедзева і Аксана Кавальчук трапілі ў зборную свету.
Матч пройдзе ў Омску 23 снежня, інфармуе “Спорт-Экспресс”. На арэне спарткомплекса імя Блінова сустрэнуцца каманды, складзеныя з лепшых расійскіх і замежных валейбалістак, якія гуляюць у клубах суперлігі Расіі.

У зборную свету разам з беларускамі трапілі 13 дзяўчат. Стартавая сямёрка вызначацца шляхам апытання сярод трэнераў 12 каманд чэмпіянату. Кіраваць зборнай свету будзе настаўнік "Уралачкі" і трэнер жаночай зборнай Беларусі Мікалай Карполь.